
öffentlich bestellte und allgemein beeidigte
Dolmetscherin & Übersetzerin für Russisch & Belarusisch (Weißrussisch)
Пісьмовыя пераклады
Засведчаныя пераклады
Як афіцыйна прызначаны, прысяжны (судовы) перакладчык, я ўпаўнаважана сваім подпісам і афіцыйнай пячаткай засведчваць правільнасць і паўнату выкананых мною перакладаў.
Пераклады, выкананыя мною ў адпаведнасці са стандартам ISO, а таксама згодна з палажэннямі Вышэйшага вярхоўнага суда г. Дрэздэна датычна выканання перакладаў, прымаюцца ўсімі афіцыйнымі інстанцыямі і ўстановамі (ведамствамі і органамі ўлады) і не патрабуюць далейшага засведчання натарыусам (як, напрыклад, у Расіі альбо Беларусі).
Я, як упаўнаважаны перакладчык,
выконваю пераклады:
усіх відаў асабістых дакументаў
-
пасведчання аб нараджэнні
-
пасведчання аб шлюбе
-
пасведчання аб змене імя
-
пасведчання аб скасаванні шлюбу
-
вадзіцельскага пасведчання
-
дакументаў, якія пацвярджаюць асобу
-
гарантый прадстаўлення грамадзянства
-
школьных атэстатаў
-
дыпломаў і дадаткаў да дыплому
-
сертыфікатаў і пасведчанняў аб
повышэнні кваліфікацыі
-
навучальных планаў
-
даведак аб шлюбнай праваздольнасці
-
даведак з месца жыхарства
-
даведак аб адсутнасці судзімасці
-
Certificate of good standing
-
характарыстык з месц працы і г. д.
судовай і натарыяльнай дакументацыі і многага іншага.
Пераклад спецыяльных тэкстаў
Я спецыялізуюся на перакладзе тэкстаў, звязаных з наступнымі сферамі грамадскага жыцця:
- Права
-
рашэнні суда
-
афіцыйныя дакументы
-
дамовы і пагадненні
-
выпіскі з гандлёвых рэестраў
-
уставы кампаній
-
рашэнні таварыстваў
-
даверанасці
-
тэксты законаў і г.д.
Асаблівае значэнне надаецца
прафесійнай тэрміналогіі,
захаванню юрыдычнага стылю ў
разнастайных прававых сістэмах.
- Медыцына
-
медыцынскія заключэнні
-
гісторыі хвароб і эпікрызы
-
выпісныя эпікрызы
-
сертыфікаты аб праведзенай вакцынацыі
-
дакументы аб адукацыі і аб працоўнай дзейнасці ўрачоў і г.д.
Пераклады медыцынскай дакументацыі выконваюцца з максімальнай дакладнасцю і з апорай на валоданне медыцынскімі тэрмінамі і скарачэннямі.
- Маркетынг
-
інтэрнэт-старонкі
-
рэкламныя тэксты
-
брашуры, буклеты, каталогі, флаеры і г.д.
Я дапамагу Вам скласці аптымальны тэкст і зацікавіць нават самых патрабавальных кліентаў. Акрамя гэтага я таксама патлумачу Вам прычыны з'яўлення магчымых "міжкультурных непаразуменняў", якія лепш пазбягаць, таму што яны могуць "адпудзіць" кліентаў.
Асаблівасці напісання асабістых імёнаў
Пры перакладзе на нямецкую мову імёны транслітэруюцца ў адпаведнасці з нормай ISO "ISO 9:1995 (E)" (міжнародны стандарт для транслітэрацыі імёнаў славянскіх алфавітаў). Разам з дадзеным абавязковым напісаннем імёнаў у сваіх перакладах я таксама пазначаю напісанне імёнаў лацінкай у адпаведнасці з пасведчаннем асобы (калі ласка, паведамце па электроннай пошце).
Прад'яўленне дакументаў
У завяральным надпісе пазначаецца, у якім відзе мне быў перададзены дакумент (арыгінал/ засведчаная копія/ простая копія). Пераклады я выконваю з дасланых адсканаваных копій, аднак для засведчанага подпісу "пераклад з арыгінала / засведчанай копіі", мне неабходна ўбачыць Вашы арыгіналы / засведчаныя копіі (Вы можаце даслаць мне іх поштай або паказаць падчас асабістай сустрэчы, калі будзеце забіраць пераклады). Каб пераканацца, што будзе прыняты пераклад з простай копіі, Вам неабходна пракансультавацца ва ўстанове, для якой прадугледжаны дадзены пераклад.
Вусныя пераклады (паслядоўныя)
Як афіцыйга прызначаны, прысяжны перакладчык, я ўпанаважана выконваць вусныя пераклады
-
у натарыуса падчас заключэння здзелак з нерухомасцю і інш.
-
ва ўстановах ЗАГС (напрыклад, пры падачы заявы на заключэнне шлюбу)
-
падчас заключэння шлюбу
-
падчас судовых пасяджэнняў
і інш.