top of page

ЮЛІЯ ШМІДТ, M.A.
афіцыйна прызначаны, прыведзены да агульнай прысягі перакладчык нямецкай, рускай і беларускай моў у Германіі

Dolmetscher Russsich Dresden
​"Разумець адзін аднога – значыць ствараць агульную карціну свету".

Праф. Керулікс, нямецкі афарыст і сатырык

Mitgliedslogo_BDÜ_lang_de.png

Спасылка на мой профіль у Федэральным Саюзе вусных і пісьмовых перакладчыкаў ФРГ:

http://mitglieder.bdue.de/Yuliya.Schmidt

Асабістае:​

Мае родныя мовы – руская і беларуская (другая). Нямецкую мову я вывучала ў "Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава" і ў магістратуры Дрэздэнскага Тэхнічнага Ўніверсітэта. Разам з вывучэннем нямецкай мовы я паглыблена займалася рускай мовай і літаратурай, у далейшым атрымала ступень магістра філалагічных навук.

Падчас маёй вучобы па спецыяльнасці "Германістыка" ў магістратуры Дрэздэнскага Тэхнічнага Ўніверсітэта ў 2012-2013 гадах я атрымлівала стыпендыю Фонду імя Фрыдрыха Эберта (Friedrich-Ebert-Stiftung).

Часта я адчувала на сабе, наколькі цяжка інтэгравацца ў чужой краіне, зразумець яе культуру і пераадолець усе бюракратычныя бар'еры. Дзякуючы маёй адкрытасці і гібкасці ў мяне паспяхова атрымоўваецца выступаць пасярэднікам паміж прадстаўнікамі розных культур і носьбітамі розны моў, скарачаць страхі і ствараць давяральную атмасферу як паміж дзвюма прыватнымі асобамі, так і на дзелавых сустрэчах з некалькімі ўдзельнікамі альбо на разнастайных мерапрыемствах.

Адукацыя:

 

2011 - 2013

Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт

Прысуджана акадэмічная ступень "Магістр мастацтваў (Master of Arts)" па спецыяльнасці "Германістыка". Сярэдні бал: выдатна (1,3)

2008 - 2010

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава

Дыплом на ўзроўні вышэйшай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі "Перакладчык-рэферэнт"

2007 - 2008

Магістратура Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава

Ступень магістра філалагічных навук

2002 - 2007

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П. М. Машэрава

Спецыяльнасць " Беларуская мова і літаратура. Нямецкая мова"​​

Дыплом з адзнакай (сярэдні бал: выдатна), прызнаны як раўназначны дыплому ў адпаведнасці з §2 Саксонскай пастановы аб перакладчыках

Прафесійная дзейнасць:

З красавіка 2013 г.
афіцыйна прызначаны, прыведзены да агульнай прысягі перакладчык нямецкай, рускай і беларускай моў у Германіі
2010 - 2011 гг.

Юрыдычная кампанія ў сферы  працоўнага і міграцыйнага права "Balashova Legal Consultants" (г. Масква)

Перакладчык і асістэнт з моўнай камбінацыяй руская мова – нямецкая мова

Сакавік 2010​ г.

Зарэгістраваная ў якасці перакладчыка і занесена ў адзіны рэестр перакладчыкаў, які вядзецца Першай Віцебскай дзяржаўнай натарыяльнай канторай

2006 - 2010 гг.

УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты" (BelCCI) 

Пазаштатны перакладчык нямецкай, рускай і беларускай моў



​2008 - 2010​ гг.

УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава", кафедра замежных моў, выкладчык нямецкай мовы

IMG_7524.jpeg
Bestallungsurkunde beedigter Russisch Übersetzer
Dresden_Russisch_Dolmetscher

MEET THE TEAM

"Адна галава добра, а дзве - лепей" - я ўпэўненая, што дасканалую працу рэдка можна выканаць у адзіночку.

 

Для мяне вельмі важна, каб мае кліенты атрымлівалі бездакорныя і якасныя пераклады, таму я ўвяла прынцып "чатырох вачэй" (прынцып падвойнага кантролю) у адпаведнасці з DIN EN 17100 (міжнародны стандарт аб прадастаўленні перакладчыцкіх паслуг). Дзякуючы гэтай дадатковай паслузе Вы можаце быць упэўнены, што ўсе залучаныя ў працэс перакладу ўдзельнікі валодаюць неабходнымі ведамі і кваліфікацыямі, а Вы атрымаеце ідэальны гатовы прадукт.

 

Звяртаючыся да мяне за перакладамі, Вы можаце быць упэўнены, што мая каманда і я вельмі беражліва звяртаемся з пастапіўшай ад Вас інфармацыяй, абавязуемся не выдаваць яе, не перадаваць трэцім асобам і захоўваць поўную канфідэнцыяльнасць.

 

Я працую з сапраўднымі прафесіяналамі: кожны мае цудоўную лінгвістычную ўніверсітэцкую адукацыю, шматгадовы досвед працы і робіць тое, што ўмее лепш за ўсё.

 

Пазнаёмцеся з маёй камандай:

Vera Piasotskaya

Вера Пясоцкая

карэктар,

перакладчык


родныя мовы - руская і беларуская;

вышэйшая адукацыя па спецыяльнасці " Нямецкая мова. Ангельская мова";

настаўнік другой катэгорыі

Siarhei Matyrka

Сяргей Матырка, M.A.

эксперт беларускай мовы, літаратурны перакладчык

родныя мовы - беларуская і руская;

вышэйшая адукацыя па спецыяльнасці "Нямецкая мова. Ангельская мова";

скончыў магістратуру і аспірантуру па спецыяльнасці "Замежная літаратура"

Прэмія Карласа Шэрмана (2021) за пераклад на беларускую мову "Неверагодных гісторый на дабранач" Э. Мозера

Dr. Alena Garagliad

Алена Гарагляд, к.ф.н.

рэдактар і

эксперт рускай мовы

дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П. М. Машэрава;

аўтар артыкулаў і падручнікаў;

 

актыўны ўдзельнік міжнародных лінгвістычных канферэнцый

bottom of page